Змайстраваў для сястры сайт

Тут здарылася такая незвычайная гісторыя. Тэлефануе у скайп сястра. Паведамляе, што назаўтра прыйдзе фотакарэспандэнт фоткаць памяшканне атэлье маёй сястры. Быццам будзе створана старонка у інтэрнэт-каталёге пра гэты шнайдерай (па-нямецку гэта і ёсць швейнае атэлье, schneiderei). Будзе усё ціп-топ і нават з QR-кодам на гэтай старонке. Кошт за гэтую старонку быў названы…. 300 эўра ў год!

Нешта я быў у шоку, але параскінулі мазгамі, пераканаў сястру, што столькі каштуе не старонка з кодамі, а нешта шмат большае… Разводы і там існуюць, карацей кажучы. :)

Schneiderei Karina

Так атэлье Карына выглядае зараз. Ужо куплены дамен, будзе напаўняцца цікавай інфармацыяй.

І так, пабудаваны на “жумле”. Галінка 1.7 вельмі падабалася пасля пекла ў 1.5 (але там больш дурасці ў VirtueMart).

ЦОПЫРИГХЪТ