Агляд GhostBSD 2.0

13 сакавіка 2011 года выйшаў GhostBSD 2.0. Гэта дэсктоп-арыентаваны live CD з ядром FreeBSD і графічным асяроддзем GNOME 2.32. Я вырашыў глянуць на гэтую навінку.

загрузка GhostBSD 2.0

Нічога новага для сябе знайсці не атрымалася. Звычайны FreeBSD 8.2 і звычайны Gnome2.

Gnome2 у GhostBSD

Але ж затое ёсць тут і Firefox і Pidgin. Но самае каштоўнае для нас – кансольныя праграммы. Так, тут ёсць mc з каропкі! Woohoo!!!

GhostBSD - гэта такі аварыйны дыск з FreeBSD 8.2

Але ж самае цікавае – падтрымка ZFS v.15. Ееее! Мы можам сабраць ці адрамантаваць пул заргузіўшыся з гэтага дыска. Гэта прыемная навіна.

zpool create з live-cd

Цяпер пра мінусы: GhostBSD усёж-такі яшчэ даволі сыры. Напрыклад, калі я зрабіу логаўт – пры аўтаматычнам перазаходзе збілася тэма гнома. Пры гэтым сістемнае меню зверху больш не працавала.
Так сама не парадаваў і ўстаноўшчык GhostBSD. Ён прапанаваў мне паставіць сістэму на UFS, але і гэтага не здолеу. Я не вельмі разумею: навошта ён навогул на гэтым дыску?

Але ж будзем спадзявацца, што аўтар не кіне праект у самым яго пачатку і мы яшчэ ўбачым цікавыя «фічы» для дапамогі адміністратарам. :)